Тыдзень роднай мовы

Дата: 28 февраля в 12:09, Обновлено 28 февраля в 12:12
20 просмотров

З 16 па 21 лютага 2026 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Лясноўская сярэдняя школа” праходзіў Тыдзень роднай мовы, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
У рамках Тыдня прайшлі віктарыны, інтэрактыўныя гульні, інтэлектуальныя конкурсы і многія іншыя мерапрыемствы, якія спрыялі развіццю пазнавальнай актыўнасці вучняў, абуджалі цікавасць да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, садзейнічалі выхаванню пачуцця гонару за сваю мову і яе носьбітаў. На працягу шасці дзён рабяты мелі магчымасць прыняць удзел у прапанаваных мерапрыемствах і атрымаць асалоду ад гучання роднага слова. Хлопчыкі і дзяўчынкі паказвалі сваё веданне беларускай мовы і добрае валоданне ёю ў інтэлектуальным турніры “Знаўцы роднай мовы”, інтэрактыўнай гульні “Мова родная – мова модная”, гульні-конкурсе “Загадка – розуму зарадка”, гульні-падарожжы “Мая Беларусь”, конкурсе дэкламатараў мастацкіх твораў “Гучыць паэзія ў душы”, рэспубліканскай дыктоўцы, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, літаратурнай гасцёўні “Песняры роднага краю”. Цёплая атмасфера і мілагучнасць і лагоднасць, яскравасць і выразнасць нашай роднай беларускай мовы стваралі сапраўды прыўзняты святочны настрой.
Праведзеныя ў рамках Тыдня роднай мовы мерапрыемствы ў чарговы раз прадэманстравалі шчырую любоў нашых дзяцей да мовы сваіх продкаў, роднага краю, сваёй Радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.