21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 25 февраля 2025 в 14:54, Обновлено 25 февраля 2025 в 14:55
93 просмотра

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай школе праходіў шэраг мерапрыемстваў. Мэтай праведзеных мерапрыемстваў стала развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў, выхаванне павагі да самабытнасці роднай мовы.Так на першым паверсе гучалі песні на роднай мове, а самыя кемлівыя вучні з лёгкасцю перакладалі словы з рускай на беларускаю мову і удзельнічалі ў квэст-гульні “Папацей, грамацей!”. Для вучняў 3 і 4 класаў былі прапанаваны інтэрактыўныя гульні “ Кола загадак” і “Адкуль пайшлі назвы гарадоў”. Вучні 5-7 класаў спрабавалі свае сілы ў турніры знаўцаў мовы"Размаўляем па-беларуску", а 8-11 класы – у інтэрактыўнай гульні “Мова родная - мова модная”. Тыя, хто любіць чытаць, маглі паўдзельнічаць у конкурс дэкламатараў мастацкіх твораў "Гучы, роднае слова!". Падчас правядзення мерапрыемстваў вучні праявілі эрудыцыю, кемлівасць і актыўнасць, яшчэ раз упэўніліся наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова. Напрыканцы дня вучні 5-11 класаў сустрэліся з аўтарам шматлікіх вершаў на беларускай і рускай мовах М.П.Майсюком.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.