21.02.2020 Дзень роднай мовы

Дата: 24 февраля 2020 в 15:44
Автор: Козел Л. А.
195 просмотров

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Зараз у свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. Наша задача – берагчы мову, вывучаць яе і пашыраць. А як гэтага дасягнуць? Перш за ўсё размаўляць на беларускай мове. Менавіта праз роднае слоўца здольна адраджацца наша душа, душа народа і нацыі. Сення у нашай школе у рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылося цікавае мерапрыемства "Пагуляем у роднае слова". Фотасправаздачу глядзіце ў фотоальбомах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.